ну и как вам новая калыханка?
Калыханка
Муз. I.Капланава, сл.А.Жукава
Дзень малышам добрай ночы жадае,
Неба ўключае лiхтарыкi зор.
Месяц за воблачкамi пазяхае,
Птушкi, прыцiхлi ў зацiшку лясоў.
У кнiжках паснулi чароўныя казкi.
Цiха ў пакоi святло прытушу.
Спi, мая дзетка, закрый вачаняткi,
Я ля калыскi тваёй пасяджу.
Прыпеў:
Зорачкi ў небе гараць
Сонейка ранiцай зноў будзе ззяць.
Каб нам з румянымi шчочкамi ўстаць,
Дзеткам маленькiм усiм трэба спаць!
Спi, мой анёл, казкi рана прачнуцца,
Весела зноў да цябе прыбягуць.
Дзеткам матулi ласкава ўсмiхнуцца
I малышы свае гульнi пачнуць.
Спi, свет дарослы адкрыешь аднойчы.
Мой чалавечак маленькi, заснi.
Песенька цiха заплюшчвае вочкi.
Хай табе сняцца шчаслiвыя сны.
Прыпеў.
там есть еще старые